Dec. 1st, 2012 03:13 pm
Пабытовае.
Узяўся папраліць бялізну. Каб яе трасца ўзяла тую бялізну разам з тым праннем. Белае адкідаю на наступны раз, а каляровае і цёмнае у машыннае нутро пхаю. Даходзіць чарга да кашулі. Кашуля такая, халера ведае куды яе кінуць. Ці то ў каляровае, бо яна шэрая, ці то ў белае, бо ёсць белыя палоскі, ці то ўвогуле асобна праліць. Карацей, сяджу, кручу яе і так і гэдак як ёлупень. І тут трапляецца мне на вочы такі цэтлік з рознымі там сімваламі, якія на думку тых, хто іх там маляваў, павінны мне растлумачыць, што мне з той кашуляю рабіць, гаротніку. Але ж я ў тых смвалах ані бэльмэса. Гасподзь ты мой залаты, што ж рабіць? Куды хлопцу падацца з гэтай кашуляю, бадай бы яна ўжо згарэла! Ну не ў гугла ж пра такую трасцу пытацца. Але ёсць разумныя людзі на свеце! Менавіта яны пасля ўсіх тых клятых сімвалаў напісалі па-ангельску (а я ж не абы што, адукаваны трохі) колькі слоў, што ў перакладзе на нашу матчыну значаць "Ці аддай, ты, боўдзіла, гэтую кашулю саёй матулі, якая нашмат больш разумная за такога лайдака як ты, і добра ведае што з ёй рабіць". Рагатаў як конь, пужаючы суседзей.
Tags: