teddi_eddi: (Default)
20161116_200510

Жонка верашчакі нарабіла. Смакоцце))
Узгадаўся нешта такі выпадак...
Здарылася так, што дзед з бабуляй трапілі ў здарэнне. Дарожна-транспартнае. На "Запарожцы" пад УАЗік. Вядома, абое без папруг бяспекі. Якія там папругі ў вёсцы, дзе ДАІшнікаў нхто ніколі не бачыў жыўцом. Ды і ці былі яны тады у тым "Запарожцы"? Я дык і не помню. Карацей, абое ў шпіталях апынуліся. Бабуля з інсультам, дзед з паламанай у двух мейсцах адзінай нагой, якая яшчэ з вайны пашчапаная-паламаная і па кусках складзеная. Бяда, адно.
А скаціну ж глядзець трэба. Курэй карміць, карову даіць. Парсюкі вішчаць па хлявах. Ну і вось тады бацька мой, потым маці, потым браты бацькавы па чарзе там гаспадарку глядзелі.
А час ужо быў нам малым на канікулы ў школках ісці. Ну і вядома нас бацькі туды ў вёску адпраўлялі на свежае паветра, малако з-пад кароўкі ды яйкі свойскія. Ды і дапамагчы ўжо тое-сёе маглі. Мне гадоў дванаццаць тады споўнілася. Карове сена прынесці, напаіць яе, падаслаць, свінням занесці. Толькі так лётаў. І вось, калі чарга гаспадарыць ўжо дайшла да малодшага бацькавага брата - дзядзькі Броніка - які прыехаў аж з Ленінграда, разам з ім апынуліся я і, калі памяць не падводзіць, двое маіх братоў - старэйшы родны і малодшы стрыечны.
Дзядзку мы, малыя, любілі. Быў ён вясёлы, рукасты, і нас таксама любіў. Мянушкі нам падаваў. Мяне Базылём зваў, а брата Ваню стрыечнага - Шчарбылём, бо ў таго шчыліна была паміж пярэдніх зубоў. Шахматы нам тады зрабіў. Марганцоўкай іх фарбаваў). З таптухай мы з ім па канавах нядрэнна ўюноў нацягвалі некалькі разоў.
Дык вось. Пра бліны.
Аднаго ранку - мы яшчэ з-пад коўдраў насоў не паказвалі - дзядзька надумаўся нас на сняданне пачаставаць блінамі з мачанкай. Ну, нам што. Бліны дык бліны. Але ж, голад, вядома, не цётка. А тут эшчэ і пах свежых бліноў па ўсёй хаце прэ як пара з бані. Паўскоквалі мы з ложкаў, ногі ў буркі паўтыкалі і пасталі каля дзядзька паўколцам. І як толькі ён блін спячэ, то мы той блін хапаем на ляту і ў тры раты з'ядаем ў імгненне вока. Скончылася ўсё тым, што паелі мы ўсе бліны. А дзядзька як агледзеў гэта, дык і кажа: "Бляха-муха, хлопцы! А з чым жа мы мачанку будзем есці?". А нам што? Мы ўжо наеліся)))
Мачанка, хоць і без бліноў, ясная справа, не прапала. Налётаўшысь па дварэ мы і яе змалацілі ўмомант.
І яшчэ адна згадка з таго часу. Як маці была там адна на гаспадарцы, то мы з братам старэйшым павінны былі на выхадныя да яе ехаць. Ад чыгуначнай станцыі да вёскі 12 кіламетраў. Тады там людзей вазіў старэнькі жоўты пазік. Селядцам у бочцы было вальней ніж людзям у яго чэраве. Як ён не луснуў папалам калі, халера яго ведае. Карацей, не здолелі мы залезці ў яго. І пайшлі пехатою. Ноч, зіма. Цемрадзь. Цішыня. Лес. Холад. Як ідзеш, то горача робіцца. А як прыпынішся перасапці, то мароз пад паліто лезе хуценька. Помню, як ішоў следам за братам у нейкім здранцвенні, толькі ўважліва гледзячы як мільгаюць яго ногі. Як крыўда брала калі машыны - іх было дзве ці тры - праязджалі, мінаючы нас, нават не сцішаючы хады. Як покатам ляжалі на дарозе адпачываючы і гледзячы ў зорнае неба, вузкі пасак якога толькі і заставаўся відным, як адбітак зямнога шляху на небе. Як была здзіўлена і ўсхвалявана матуля калі мы, нарэшце дайшоўшы, зайшлі ў хату. Стомленыя, расчырванелыя, але з адчуваннем таго, што мы ўжо не абы што, здолелі, дайшлі.
Неяк так.
teddi_eddi: (Default)
да дело случится в районе Борисова, то вот вам мой совет.
Кафеха "448 км". Вот что вам нужно.
Быстро, недорого. Само собой вкусно. Размер порции оцените сами
20160320_134755[1]

Там только что не уши с тарелки висят.
teddi_eddi: (Default)
і зрабіў сабе нішто такі бутэрбродзік)
20160317_212457[1]
teddi_eddi: (Default)
Вясна, панове надыходзіць. Што не кажы.
20160307_153728[1]
teddi_eddi: (Default)
Будучи в отпуске запилил лесенку к прудику у тещи на даче.)))
IMG_20140712_114904

Profile

teddi_eddi: (Default)
teddi_eddi

March 2023

S M T W T F S
   1234
5678910 11
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jun. 24th, 2025 04:57 pm
Powered by Dreamwidth Studios
OSZAR »