Mar. 11th, 2016 08:25 pm
Выхавацельска-бацькоўскае.
![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Калі ўжо пайшла такая справа, панове, то вось яшчэ што вам распавесці маю.
Вядома, час цяпер такі, што гаджэты ўсякія з камп'ютэрамі апанавалі ўвесь свет. І нашы хаткі таксама. І здараецца часам так, што калі недагледзіш трохі, то трасца гэта электронная засланяе нам нават адно аднаго. Вядома, гэта ў крайнім выпадку. А найчасцей бывае так, што дзеткі нашы з-за гэтых прыблудаў забываюцца на ўсё іншае. Ў прыватнасці на кніжкі.
Хлопцу майму хутка дзесяць будзе, а вось да кніжак ён цікавасці не мае, на жаль.
Спрабаваў я яму і электронныя кніжкі прапаноўваць. І аудыякнігі. Але гэта не тое. Патрэбен навык менавіта чытання і працы з прачытаным. Кніжак у хаце хапае. Тым болей, што бабуля, дай ёй гасподзь здароў'я, яшчэ ў бібліятэцы працуе. Сам я і жонка таксама чытаннем не грэбуем. Але... Нешта, мусіць, я прагледзеў.
Такім чынам, на сённяшні дзень маем толькі прачытанае "Прастаквашына", недачытанага "Урфіна Джуса" і нават пачатую "Неўтймоўную планету". (Вядома, гэта калі не лічыць зусім ўжо дзіцячыя кніжку, ў якіх малюнкаў больш чым літар.) І пакуль хваліцца больш няма чым.
Трэба сказаць, панове, што калі пачынаеш з сынам высвятляць чаму ён не чытае, то ён скардзіцца на тое, што яму нібыта не падабаюцца тыя кніжкі, што я яму прапаную. Можа яно і так.
Дык вось.
Дні два таму на пазакласнае чытанне малому трэба было нешта з беларускіх альбо паэтаў, альбо пісьмненнікаў прачытаць. Давай ён мяне пытацца што і як там у нас з паэтамі-пісьменнікамі. І неяк натрапілі на Янку Маўра з яго "Палесскімі рабінзонамі". Спампавалі, адчынілі файл. Малы як убачыу там болей як за 120 старонак, дык нібыта аж спужаўся.) А разчараваўся дык гэта як лёду. Яно ж вядома, што гэта табе не відэа якое смешнае на хвіліну-другую ў інтэрнэтах прагледзець. Тут трохі напяць мазгі трэба. А гэта цяжка.
І тут я кажу, маўляў, а давай з табой, сынка, паспорым, што не здолееш ты гэту кніжку прачытаць.))) Ну, на "слабо" яго, думаю, вазьму)
Эх, гляджу, загарэўся хлопец. Павёўся) А на што, кажа, будзем спорыць? Ну, давай на 100 000 рублёу, кажу. І тэрмін табе - паўтара тыдня.
Чытае, падшыванец) Амаль ці не за кожную старонку справаздачу дае)