Не магчыма не папіарыць!
![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
"
«Беларускі глёбус» — сеціўны працяг колішняй пасьпяховай CD-кампіляцыі, куды ўвайшлі 15 кавэраў беларускіх музыкаў на вядомыя гіты — ад «Another Brick in the Wall» Pink Floyd і «Nothing Else Matters» Metallica да «Знаешь ли ты» спявачкі Макsим. Сярод удзельнікаў спрэс лідэры айчыннага року — «Крама», Neuro Dubel, Partyzone, «Мутнаевока», Pete Paff, IQ48 ды іншыя.
Аднак далёка ня ўсе годныя ўвагі кавэры зьмясьціліся на адной кружэлцы. Выправіць хібу пакліканы дадзены інтэрнэт-праект. На старонцы музычнага «Беларускага глёбусу» зьмешчаны бадай усе вядомыя беларускамоўныя вэрсіі гітоў з самых розных краін сьвету.
Не забыліся мы таксама на іншыя тэматычныя складанкі, як то беларускі трыб’ют Depeche Mode «Personal Depeche», праект «Сто бардаў свабоды», альбо сэрыя канцэртаў «Solidarni z Białorusią" («Салідарныя зь Беларусьсю»). Агулам выйшла каля 60 песень, і плэй-ліст будзе стала абнаўляцца.
"Любі сваё! Будзьма беларусамі!